top

МАГ/The International Association for the Humanities     ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОЙ АССОЦИАЦИИ ГУМАНИТАРИЕВ | Volume 5, Issue 1 (34), 2016.

Гуманітарныя навукі і дэмакратызацыя на постсавецкай прасторы: што зроблена, што не зроблена і што рабіць далей? Семiнар Мiжнароднай ассацыяцыi гуманiтарыяў, 30-31 кастрычнiка 2014 года, Кiеў, Украiна

Twitter ButtonGoogle+ ButtonFacebook Button

Некаторыя гiсторыкi мянуюць 1913 год «апошнiм добрым годам» дваццатага стагоддзя, годам напярэдаднi Вялiкай вайны i Рассейскай рэвалюцыi, якiя мелi наступствы для розных краiн i мiльёнаў людзей. Цi будуць новыя генерацыi бачыць 2013 год як апошнi год адноснага спакою i стабiльнасцi на пачатку дваццаць першага стагоддзя? Год 2014 ужо прынёс шмат неспакою ва Ўкраiну i наогул на тэрыторыi былога СССР.

Рэвалюцыя на кiеўскiм Майдане, звяржэнне зкарупаванага прэзiдэнта, анэксiя Крыму Расейскай Федэрацыяй, амаль што грамадзянская вайна ва Ўсходняй Украiне паказалi, што гiстарычныя наратывы выкарыстоўваюцца ў палiтычнай барацьбе, каб падзялiць суседзяў i справакаваць гвалт. Апроч таго, у гэтым рэгiёне препапiсваюцца нацыянальныя мiфы з мэтай легiтымiзаваць аўтарытарныя законы, накiраваныя супраць свабоды слова, супраць грамадзянскай супольнасцi i супраць акадэмiчнай свабоды.

На пачатку 2013 года, калi МАГ распачаў планаваць семiнар пра гуманiтарныя навукi i дэмакратызацыю, мы не маглi ўявiць, наколькi своечасовай будзе гэтая тэма. Семiнар МАГ прапанаваў удзельнiкам паглядзець на два апошнiя дзесяцiгоддзi, калі з рападам Савецкага Саюза гуманiтарыі атрымалі надзею на новыя магчымасцi ў гуманiтарнай адукацыi i даследваннях. Цi здзейснiлiся гэтыя надзеi на працягу двух дзесяцiгоддзяў? Здавалася, што было важна зразумець, што атрымалася i што не атрымалася, а таксама падумаць пра тое, што рабiць далей. Мы найбольш цiкавiлiся лёсам новых iнiцыятываў i наватарскiх падыходаў у выкладаннi i гуманiтарных даследваннях.

Падзеi апошнiх шасцi месяцаў у Кiеве, Крыме i Ўсходняй Украiне прымусiлi нас перанесцi семiнар на восень. Яны таксама на-новаму актуалiзавалi тэматыку семiнара. Незалежныя iнiцыятывы, новыя падыходы, новыя даследваннi, якiя з’явiлiся за два апошнiя дзесяцiгоддзi, сёння апынулiся ў змененым свеце. Гэта не свет без СССР, не перыяд перахода да дэмакратыi, але новы сацыяльны i палiтычны строй. Цi ёсць ён постмадэрным? Альбо пост-постмадэрным? Альбо можа ён перад-постмадэрны, прымаючы на ўвагу новы аўтарытарызм, які зноў паграджае рэгiёну? Цi мае сэнс гiсторыя? Якiм чынам? Наколькi важкi выбар мовы для выкладання i даследванняў? Цi гэты выбар вольш важны ў 2013 годзе, чым раней?

Мы плануем правесцi семiнар МАГ 30-31 кастрычнiка 2014 года ў Кiеве. Гэты семiнар не па палiталогii альбо мiжнародным адносiнам. Анi водны, хто размаўляе цi пiша на беларускай, расейскай цi ўкраiнскай мове, не можа сёння iгнараваць палiтыку, але наша галоўная мэта – выявiць, якi ўплыў мелi два дзесяцiгоддзi перад 2013 годам i першых шэсць месяцаў бягучага года на гуманітарныя  даследваннi і выкладанне.

На што здольныя новыя iнiцыятывы ў сучасных умовах, каб падтрымаць акадэмiчнае адзiнства i стандарты якасцi? Што здарылася са свабодай даследванняў? I, мажлiва, самае важнае, на што здольныя гуманiтарныя даследваннi, каб лепш зразумець змены ў соцыякультурнай i соцыяпалiтычнай сiтуацыi ў рэгiёне? Якiм чынам можна гаварыць пра гэта ў нашых iндывiдуальных даследваннях, а таксама ў калектыўных iнiцыятывах, як, напрыклад, электронны часопiс МАГ «The Bridge-MOCT»?

Comments are closed.