top

МАГ/The International Association for the Humanities     ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОЙ АССОЦИАЦИИ ГУМАНИТАРИЕВ | Volume 5, Issue 1 (34), 2016.

Ліст прэзідэнта МАГ

Twitter ButtonGoogle+ ButtonFacebook Button

Шаноўныя калегі! 

Звяртаемся да вас з напамінам пра будучы кангрэс ASEEES-МАГ,  які  будзе адбывацца ва Украінскім каталіцкім універсітэце ў Львове,  26-28 чэрвеня 2016 года. Мы чакаем каля 300 удзельнікаў з Паўночнай Амерыкі,  Украіны,  Беларусі і Расіі,  а таксама іншых краін. Плануецца праца у 80 секцыях. Працоўныя мовы кангрэса – англійская, украінская,  беларуская і руская.

Гэта сапраўды гістарычная падзея!  Гэта першае акадэмічнае мерапрыемства ў межах інстутыцыйнай супрацы прафесійных супольнасцяў,  прадстаўленых ASEEES-МАГ, форум, дзе нашы арганізацыі будуць супрацоўнічаць,  абменьвацца ідэямі і фарміраваць  супольныя дзеянні ў будучыні.  Вельмі істотна, каб МАГ мела годнае прадстаўніцтва на гэтай канвенцыі. Я запрашаю цяперашніх і будучых чальцоў МАГ прыняць у ёй актыўны удзел.

Ня трэба тлумачыць,  наколькі істотная Львоўская канвенцыя ў святле напружанай геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне. Месца сустрэчы – Львоў, цэнтр гістарычнага рэгіёна –  сімвалізуе важнасць  дыялога і ўзаемаразумення, якія будуць забяспечаныя ўдзелам экспертаў сусветнага класа. Вучоныя розных краінаў атрымаюць унікальную магчымасць прадэманстраваць найбольш высокія стандарты адкрытай,  прафесійнай і ўзважанай камунікацыі.

Для ўдзелу ў канвенцыі неабходна падаць заяўку на сайце ASEEES з назвай даклада і кароткім рэзюмэ, www.aseees.org/summer-convention.

Тэрмін  падачы заявак – 6 студзеня 2016 года.

Вучоныя з Беларусі, Расіі і Украіны і іншых краінаў былога Савецкага Саюза (акрамя краінаў-чальцоў ЕЗ) могуць падаць заяўку на фінансавую дапамогу для аплаты паездкі і побыту ў Львове. МАГ ажыццяўляе фінансавую падтрымку на падставе конкурса заявак-эсэ (аб’ём не больш 6 – 8 тысяч знакаў).

Каб падаць заяўку на фінансавую падтрымку МАГ,  трэба зарэгістраваць заяўку на сайце ASEEES, і даслаць заяўку-эсэ. Інфармацыя пра гэта на сайце thebridgemoct.org. 

Фінальны тэрмін падачы заявак на аплату паездкі/побыту 11 студзеня 2016 года.

 

I look forward to seeing you in Lviv, June 2016!

До зустрічі у Львові!
Да сустрэчы ў Львове!
До встречи во Львове!

Георгий Касьянов
Прэзідэнт МАГ

,

Comments are closed.