top

МАГ/The International Association for the Humanities     ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОЙ АССОЦИАЦИИ ГУМАНИТАРИЕВ | Volume 5, Issue 1 (34), 2016.

Шорт-лiст намiнацый на Прэмiю Гедройца

Twitter ButtonGoogle+ ButtonFacebook Button

Прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах “мастацкая проза” і “эсэістыка”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатары ўзнагарод — “Ідэя Банк” і Калегіум Усходняй Еўропы ва Вроцлаве.

Журы Прэміі Гедройца назвала кароткі спіс намiнацый:

  1. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: “Кнігазбор”
  2. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: “Галіяфы”
  3. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: “Кнігазбор”
  4. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: “Кнігазбор”
  5. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: “Каўчэг”
  6. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: “Кнігазбор

gedrojcУручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў сярэдзіне траўня. На цырымоніі будуць названыя імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Падрабязней.

Comments are closed.