top

МАГ/The International Association for the Humanities     ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОЙ АССОЦИАЦИИ ГУМАНИТАРИЕВ

Volume 1, Issue 1 & 2 (1-2), ноябрь 2012

Уволен историк из Гродненского государственного университета

grodnoВ начале сентября белорусские негосударственные СМИ сообщили об изъятии из книжных магазинов учебника для факультативных занятий по истории города Гродно под названием «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада». Учебник был подготовлен коллективом из шести авторов. Один из них, историк, доцент Гродненского государственного университета Андрей Черникевич, был уволен с работы под предлогом опоздания на занятия, несмотря на то, что профком Гродненского университета выступил против увольнения.

Многие белорусские ученые полагают, что увольнение на самом деле связано с участием в подготовке книги. Под открытым письмом в защиту А. Черникевича министру образования Беларуси поставили подписи доктора и кандидаты наук, историки А. Кравцевич, А. Смалянчук, Г. Саганович и другие: всего более 350 подписей.

“The Bridge/Мост” попросил прокомментировать случившееся языковеда Зьмітра Саўку.

– Калі казаць пра фармальную нагоду звальненьня сп. Чарнікевіча, не выключаю, што яна надуманая. Зь іншага боку, здагадкі наконт таго, што менавіта ўдзел Чарнякевіча ў аўтарскім калектыве “Гродназнаўства” ці зьмест гэтага выданьня і сталіся прычынаю яго звальненьня, – гэта ня факт. Але ж якімі ні былі б абгрунтаваньні – усё гэта ня грае вызначальнае ролі, бо ягонае звальненне, як мне ўяўляецца, прадыктаванае меркаваньнямі значна вышэйшага парадку і выглядае цалкам лягічна з гледзішча глыбінных працэсаў: сыстэма вызваляецца ад чужых ёй элемэнтаў, якія могуць пагражаць яе існаваньню, бо любы элемэнт, які здольны да самастойнае крэацыі, а ня толькі рэдуплікацыі, ёсьць для “матрыцы” чужым. Прызнаюся, я быў апынуўся ў падобнай сытуацыі, калі выкладаў у адным з менскіх унівэрсытэтаў; праўда, было гэта 14 гадоў таму – у 1998-м. Зрэшты, у выпадку са мною гэта было прыстойней: мне далі сысьці “па ўласным жаданьні”, за што я ўдзячны рэктару.

Гэта акт ачышчэньня, але ня толькі дзяржаўнай сыстэмы ад асобы, але і асобы ад дзяржаўнае сыстэмы. Я далёкі ад лявацкіх разваг, што любая дзяржава a prori сродак падпарадкаваньня і прыгнечаньня індывідуўма, аднак калі мы гаворым пра аўтарытарны рэжым, гэта ў вялікай ступені так. Вядома, перад вызваленым ад дзяржавы чалавекам паўстае праблема, як зарабіць на жыцьцё. І гэты страх перад стратаю гарантаванага кавалка хлеба – адзін з кручкоў, на якім аўтарытарная дзяржава трымае тысячы і тысячы маўклівых рыбак. Пры, здавалася б, абсалютным кантролі дзяржавы над навуковаю і адукацыйнаю сфэрамі – выглядае, што й дзецца няма куды. Ад гэта ня так. І спадзяюся, калегу Чарнякевічу ўдасца рэалізоўвацца, як удаецца мне, – па-за сыстэмаю.

Нядаўна ў Коўне адбываўся вельмі прадстаўнічы Кангрэс дасьледнікаў Беларусі. Першы спавяшчальнік пленарнага паседжаньня – гісторык з тае ж Горадні Сяргей Токць – не прыехаў, бо, наколькі я зразумею, у Гарадзенскім унівэрсытэце, дзе ён мае сталую працу, яму паставілі ўльтыматум: або ты едзеш на Кангрэс – і больш ў нас не працуеш, або ня едзеш – і ўсё застаецца па-старому.

На тым жа Кангрэсе я сустрэў мастацтвазнаўцу Максіма Жбанкова, а праз пару дзён даведваюся: Максіма былі запрасілі ў журы дзяржаўнага кінафэстывалю “Лістапад”, але праз колькі дзёнзапрашэньне скасавалі . І зусім ня важна, пад якім прэтэкстам Чарнякевіча, Токця, Жбанкова стараюцца адхіліць ад удзелу ў працэсе. Важна, ці знойдуць яны сябе па-за кантраляванаю тэрыторыяй ноасфэры. А гэта адбудзецца, калі тэрыторыя будзе дастаткова прасторнаю.