top

МАГ/The International Association for the Humanities     ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОЙ АССОЦИАЦИИ ГУМАНИТАРИЕВ | Volume 5, Issue 1 (34), 2016.

Премии за лучшие исследования и достижения в области славистики и исследований Восточной Европы

Twitter ButtonGoogle+ ButtonFacebook Button

В середине осени профессиональные академические и научные ассоциации обычно объявляют лауреатов различных премий в своих областях, победителей и номинантов конкурсов на лучшее исследование, на книгу, вызвавшую широкий резонанс или на лучшую статью, опубликованную аспирантом или ученым, находящимся в начале своей карьеры. Признание работы коллегами по цеху является важной составляющей академической деятельности. Призы, премии и дипломы, а также “почетные упоминания” (honorable mention), даваемые по результатам независимой экспертной оценки, являются свидетельством высокого качества исследовательского труда, что важно как для поддержания научного уровня дисциплины в целом, формирования канона исследовательского качества, так и для карьерного продвижения самих исследователей и поддержания “реноме” соответствующих кафедр и факультетов. Помимо этого, такая экспертиза играет важную роль для реализации академической автономии, когда только сами ученые могут выносить вердикт относительно работы своих коллег. “The Bridge-МОСТ” рассказывает о некоторых конкурсах и наградах в сфере славистики и восточноевропейских исследований.

dasledchykiПремия за исследования по беларусистике

В 2013 г. Институт политических исследований “Палітычнная Сфера” учредил Премию за лучшую научную публикацию по исследованиям Беларуси. Премия присуждается в трех номинациях: социальные науки, гуманитарные науки (филология) и исторические науки. Это важный шаг для институализации беларусистики (Belarusian Studies) как исследовательского поля и научной дисциплины.

В этом году лауретами Премии стали:
– Номинация “исторические науки”: Дзяніс Лісейчыкаў (Денис Лисейчиков), “Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг. “;
– Номинация “гуманитарные науки”: Ігар Запрудскі (Игорь Запрудский), “Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст.”;
– Номинация “социальные науки”: Ірына Лашук i Аксана Шэлест (Ирина Лашук и Оксана Шелест), “Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў”.

Награждение победителей состоялось несколько дней назад на III Международном конгрессе исследователей Беларуси который регулярно организуется Институтом “Палітычная сфера” в Каунасе. О том, каким образом происходила работа по отбору кандидатов и оценке их публикаций, редакция журнала “The Bridge-MOCT” расспросила научного сотрудника Института Алексея Ластовского.

Алена Гапава: Як з’явілася ідэя гэтай прэміі?

Аляксей Ластоўскі: Ідэя Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў нашым асяроддзі (Інстытут “Палітычная сфера”) практычна распрацоўвалася ўжо некалькі год. Патрэба ў такой ініцыятыве відавочная – у Беларусі, на вялікі жаль, вельмі дэфармаваная і практычна непрацоўная сістэма вызначэння прафесійных стандартаў у сацыяльна-гуманітарных навуках. У навуковай сферы пераважна ствараюцца і падтрымліваюцца іерархіі на падставе бюракратычных заслугаў ці кланавых прынцыпаў. Разам з тым, практычна адсутнічае сістэма крытычнага рэцэнзавання як артыкулаў, так і кніг (за рэдкім выключэннем, і тое ў пазадзяржаўнай навуцы). У выніку размываюцца крытэрыі не толькі ацэнкі вартасці навуковых публікацый, але і ажыццяўлення даследаванняў. Натуральна, не варта цалкам драматызаваць сітуацыю, але адчуваецца неабходнасць сур’ёзных крокаў для выпраўлення такога стану. Мы спадзяемся, што стварэнне Прэміі за лепшую навуковую публікацыю, дзе пераможцы конкурса вызначаюцца найбольш аўтарытэтнымі прадстаўнікамі прафесійнай супольнасці, дазволіць паўплываць на паляпшенне якасці даследаванняў і ўмення прадставіць вынікі сваёй працы.

А.Г.: Як арганізаваны ўвесь працэс? Па-першае, “а суддзі хто?” Хто уваходзіць ў камітэт прэміі?

А.Л.: Адразу патрэбна адзначыць, што існуюць дзве структуры – арганізацыйны камітэт і экспертныя рады. Арганізацыйны камітэт па Прэміі практычна супадае па сваім складзе з “аператыўным штабам” Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі – прадстаўнікамі тых арганізацый і аб’яднанняў, якія прымаюць удзел у вызначэнні стратэгічных акцэнтаў і вырашэнні непасрэдных тэхнічных пытанняў, звязаных з гэтым мерапрыемствам. Гэта прадстаўнікі Інстытута “Палітычная сфера”, кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, BISS, “Новай Еўропы” і шэрагу іншых арганізацый. Менавіта Аргкамітэт фармуе грашовы фонд для надавання прэмій пераможцам, у гэтым годзе кансорцыюм “ЕўраБеларусь” прафінансаваў і працу экспертаў.

Уласна ацэнка публікацый ажыццяўляецца ўдзельнікамі экспертных радаў. Мы вылучаем тры намінацыі ў Прэміі – па сацыяльна-палітычным навукам (паліталогія, сацыялогія), гісторыі і гуманітарным навукам (філасофія, літаратуразнаўства, філалогія і г.д.). Адпаведна, створаны тры экспертныя рады для гэтых намінацый, у кожную з якіх уваходзіць каля 10 экспертаў. Мы імкнуліся ўключыць у іх найбольш аўтарытэтных і вядомых вучоных, але з важнай умовай – каб яны сапраўды чыталі вылучаныя на Прэмію працы, а не проста сваім імем “асвячалі” гэту ініцыятыву. Таксама туды ўваходзяць некалькі замежных вучоных, якія вольна валодаюць беларускай мовай (ці прынамсі, вольна чытаюць), тут істотна, каб яны маглі даць і нейкі знешні водгук на працы айчынных даследчыкаў. Інфармацыя пра склад экспертных радаў адкрытая і змешчана ў Інтэрнэце.

А.Г.: Якім чынам вылучаюцца кандыдаты?

А.Л.: Першы год працэс вылучэння публікацый на Прэмію быў цалкам адкрытым – то бок, кожны мог вольна вылучыць як сваю публікацыю, так і публікацыі іншых людзей. Трэба было толькі выслаць заяўку на электронны адрэс. Абмежаванні былі выключна тэхнічнымі, каб гэта былі навуковыя публікацыі ў форме артыкула ці манаграфіі. Таксама мы заахвочвалі і экспертаў, каб яны вылучалі найлепшыя на іх думку тэксты. У першы год надавання Прэміі мы атрымалі каля 15 заявак у кожнай з трох намінацый, і з такой колькасцю не бачна ніякіх праблем, каб пакінуць працэс вылучэння цалкам адкрытым і на наступны год. Можа калі Прэмія стане публічным феноменам і ўсе рынуцца падаваць свае публікацыі на конкурс, то давядзецца ўводзіць нейкія абмежаванні, але на дадзены момант для гэтага няма ніякіх падставаў. Пасля таго, як збіраліся заяўкі, мы скіроўвалі ў экспертныя рады вылучаныя публікацыі. Эксперты складалі па два спісы найлепшых публікацый, першы – у адпаведнасці з унёскам новых ведаў у дысцыпліну, другі – у адпаведнасці з узорным выкарыстаннем вядомых метадаў ці ўжыткам новых метадаў даследавання. Гэтыя спісы мы атрымоўвалі ў двух варыянтах, з пазначэннем месцаў і проста ў алфавітным парадку. Такая складаная працэдура патрэбная, каб была магчымасць з аднаго боку, сфармаваць нейкі шорт-ліст прэтэндэнтаў (на падставе частаты ўзгадвання публікацый у спісах), але з іншага боку – захаваць інтрыгу да апошняга. Фінальны падлік адбыўся падчас Трэцяга Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (11-13 кастрычніка 2013 г., Коўна, Літва), і толькі тады сталі вядомыя імёны трох пераможцаў. Прэтэндэнтаў, які патрапілі ў шорт-лісты, мы запрашалі на Кангрэс, каб у іх была магчымасць атрымаць узнагароду ва ўрачыстай атмасферы, сярод прадстаўнічай акадэмічнай аўдыторыі, якая збіраецца на гэта мерапрыемства.

А.Г.: Зараз мы ўжо ведаем пераможцаў, яны атрымалі ўзнагароды. Калі ласка, скажыце некалькі слоў пра вашыя ўражанні ад мерапрыемства.

А.Л.: Уласна на Кангрэсе сталі вядомымі імёны пераможцаў, падлік праходзіў у прысутнасці ўдзельнікаў экспертных радаў, якія засведчылі карэктнасць захавання працэдуры і адсутнасць скажэнняў. Па гістарычным навукам найлепшай была прызнана манаграфія Дзяніса Лісейчыкава “Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель у 1720—1839 гадах”. У намінацыі “Гуманітарныя навукі” перамагла кніга Ігара Запрудскага “Па дарозе на Парнас: атрыбутыўныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя”. І, нарэшце, у сацыяльна-палітычных навуках у якасці лепшай публікацыі быў вызначаны артыкул Ірыны Лашук і Аксаны Шэлест “Сімвалічнае і камунікацыйнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў”. Узнагароджванне адбывалася ў святочнай атмасферы, у галоўнай залі Універсітэта Вітаўта Вялікага, у прысутнасці шматлікіх удзельнікаў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сама Прэмія – не толькі сімвалічныя грамата і статуэтк, але і салідная грашовая ўзнагарода.

Калі казаць пра вынікі, то ў чымсьці яны былі нечаканымі. Сярод гістарычных прац была найбольш жорсткая канкурэнцыя, але ў лідэры вырваліся грунтоўныя манаграфіі, прысвечаныя даследаванню штодзённасці. Відавочны якасны прарыў у беларускай гістарыяграфіі, звязаны з выкарыстаннем гэтай метадалогіі. З іншага боку, у гуманітарных навуках, дзе сярод экспертнай рады была істотная перавага філосафаў, перамагла праца у досыць класічным стылі для беларускага літаратуразнаўства. Але гэта яшчэ больш сведчыць пра яе вартасць. Калі ж параўноўваць паміж сабою розныя дысцыплінарнасці, то варта прызнаць, што ў найгоршым стане знаходзяцца сацыяльна-палітычныя навукі. У прынцыпе, гэта было прадказальна, калі ўлічваць маргіналізаваны статус паліталогіі, які ў Беларусі зведзены да працэсу выкладання ва ўніверсітэтах і апазіцыйнай аналітыкі (адзінае выключэнне тут Інстытут “Палітычная сфера”, але ж ці можа адзін невялікі інстытут кардынальна выправіць становішча). У крыху лепшым стане знаходзіцца сацыялогія, але якасных і прарыўных прац беларускіх сацыёлагаў практычна не назіраецца. Таму перамогу атрымаў артыкул, хоць у іншых дысцыплінарнасцях на першы план выходзілі манаграфіі.

Мы і надалей будзем працягваць гэту ініцыятыву. Зараз мы думаем, як удасканаліць Прэмію, паколькі ў першы год надавання канкуравалі разам і манаграфіі, і артыкулы, але ў будучыні ўсё ж лепш гэтыя формы развесці ў спаборніцтве. Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ўжо стаў сапраўднай сенсацыяй для беларускага акадэмічнага жыцця, гэта найбольш адкрытая і прадстаўнічая пляцоўка для гуманітарных і сацыяльна-палітычных навук у нашай краіне. Але для развіцця навукі патрэбны разнастайны інстытуцыйны базіс, і Прэмія – адзін з неабходных элементаў верыфікацыі якасці навуковай працы, таксама і інструмент публічнага прызнання. Мы спадзяемся, што агульнымі намаганнямі беларуская навука будзе паступова выводзіцца з існай ізаляцыі і будзе няўхільна падвышаць свой узровень.

А.Г.: Дзякуй і далейшых поспехаў.

Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

, ,

Comments are closed.