top

МАГ/The International Association for the Humanities     ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОЙ АССОЦИАЦИИ ГУМАНИТАРИЕВ | Volume 5, Issue 1 (34), 2016.

Volume 3, Issue 1 (13), 2014

Twitter ButtonGoogle+ ButtonFacebook Button

sorkinaВ Гродненском университете (Беларусь) уволена с работы Инна Соркина

Как стало известно, в конце января в Гродненском университете (Беларусь) была уволена с работыдоцент исторического факультета Инна Соркина, известная исследовательница белорусских малых городов и местечек имперского периода, автор книги“Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст.” (Вильнюс, 2010) и множества других научных работ. Краткий комментарий к этой новости дал историк Андрей Чернякевич:

Все началось в 2008 году, когда из состава участников научной конференции местная администрация исключила двух авторитетных ученых – докторов исторических наук А. Кравцевича и А. Смоленчука, и все из-за их принципиальной позиции в вопросе сохранения исторического наследия Гродно. Именно Инна Соркина пыталась объяснить чиновникам абсурдность и безответственность подобного шага. Когда же все аргументы были проигнорированы, И. Соркина выступила одним из организаторов открытого бойкота конференции. Тогда ее поддержали многие коллеги, посчитав подобное отношение недопустимым вмешательством в академическую жизнь.

Со временем, однако, контроль над преподавательской и научной деятельностью внутри университета принял неприкрытую форму бюрократического диктата. И все это время И. Соркина отстаивала право иметь свою собственную позицию. При этом она успевала заниматься научной работой, ни на минуту не забывая о своих студентах. В этом легко убедиться. Достаточно открыть сайт университетской библиотеки и посмотреть список ее публикаций. Заодно можно поинтересоваться, кто из преподавателей гродненского истфака привел больше всего групп в музей на последнюю выставку. И это тогда, когда вопрос об отстранении её от работы уже был решен!

Вначале руководство университета показательно сорвало ей уже утвержденную в рамках выполнения научной темы стажировку в Литве. Когда же И. Соркина указала на этот факт в своем отчете в Академию Наук, в отместку была искусственно создана ситуация с её непереизбранием по конкурсу. Попытка оспорить правомерность подобного решения, которое было связано с рядом грубых нарушений, привело только к ещё большему давлению на коллег. Я сам ощущаю ответственность за случившееся с Инной, так как это она собирала подписи среди коллег с просьбой пересмотреть решение о моем увольнении. Очень грустно видеть очередное проявление несправедливости в стенах родного когда-то университета. Грустно от моральной деградации своих бывших преподавателей и коллег.

Завтра будет поставлена точка в изгнании ещё одного историка из гродненского университета. По сути, оказалось выброшенным целое поколение исследователей, пришедших в науку в 1990-х. Только за прошедший год здесь уже не работают В. Швед, О. Соболевская, С. Токць, А. Чернякевич. Сейчас к этому списку добавилось и имя Инны Соркиной…

 

Редакция “The Bridge-MOCT” также попросила прокомментировать ситуацию саму Инну Соркину:

The Bridge-MOCT: Калі ласка, раскажыце каротка, чым вы займаецеся як гісторык і чаму гэта вызывае негатыўнае стаўленне адміністрацыі?

Iна Соркiна: Сферы маіх навуковых зацікаўленняў і даследаванняў – гістарычная ўрбаністыка (у прыватнасці, гісторыя гарадоў і мястэчак Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі: канец 18 – пачатак 20 ст.), а таксама цесна звязаная з гэтай праблематыкай – гісторыя яўрэяў Беларусі. Верагодна, раздражняла мая навуковая актыўнасць апошніх гадоў, асабліва калі былі ўведзеныя падлікі рэйтынга выкладчыкаў па балах, і я аказалася ў лідарах, наперадзе прафесуры з ліку “патрыярхаў” факультэта.

The Bridge-MOCT: Якiм чынам можна ахарактарызаваць сiтуацыю ў Гродненскiм унiверсiтэце? У недалёкiм мiнулым былi звольненыя з працы знаныя гiсторыкi Андрэй Чарякевiч i Вячаслаў Швед. Што зараз адбываецца на гiстарычным факультэце?

I.C.: Ва ўніверсітэце адбываецца нічым непрыхаваная, цынічная “чыстка”. Пазбаўляюцца ад тых нямногіх людзей, якія ў атмасферы татальнага страху здольныя на праявы ўласнай думкі і пазіцыі. Чаму найбольш ад гэтага церпяць гісторыкі? Усяму “віной” – гістарычныя веды, якія, як вядома, – адзін з важных фактараў фармавання светапогляду асобы.

The Bridge-MOCT: Здаецца, што адбываецца звальненне з працы даследчыкаў па палітычных матывах. Але як гэта робіцца «тэхнiчна»? Цi можна разгледзець якiсь «сцэнарый»?

I.C.: Падкрэслю, што ніхто са звольненых выкладчыкаў не займаўся палітычнай дзейнасцю. Маем прыклады звольненых за навуковую і грамадскую чыннасць, за прынцыповасць. Былі выкарыстаныя наступныя сцэнарыі: Андрэя Чарнякевіча звольнілі “за парушэнне працоўнай дысцыпліны”, з Сяргеем Токцем не працягнулі кантракт, Ігар Кузьмініч ды Вольга Сабалеўская сышлі “па уласнаму жаданню” з-за непрымальнай для іх атмасферы ва ўніверсітэце, Вячаслаў Швед ды я звольненыя з фармуліроўкай “у сувязі з неабраннем па конкурсу”. “Парушэнні працоўнай дысцыпліны” лёгка арганізаваць. Напрыклад, дастаткова наўмысна стварыць блытаніну з аўдыторыямі ў раскладзе заняткаў – пакуль выкладчык будзе разбірацца, на яго складаецца акт аб спазненні на лекцыю на 5 хвілін. Альбо – загадчык кафедры дае дазвол у вуснай форме на замену аднаго выкладчыка іншым, а затым адмаўляе гэты факт і сцвярджае, што такога дазволу не было, адпаведна складаецца акт аб тым, што лекцыю правёў не той выкладчык… Працэдура абрання па конкурсу на вакантныя пасады прафесарска-выкладчыцкага складу, што праводзіцца раз на пяць год, прадугледжвае тайнае галасаванне Рады факультэта альбо Рады ўніверсітэта. Можна мець медаль “За заслугі перад універсітэтам” альбо лепшы рэйтынг па выніках навукова-педагагічнай працы сярод калег і быць выкінутым на вуліцу “ў сувязі з неабраннем па конкурсу” (праз “апрацоўку” адпаведным чынам большасці чальцоў Рады ды з “дапамогай” падліковай камісіі).

The Bridge-MOCT: На Вашу думку, чаму члены камiсii галасавалi «супраць»? На іх “цiснулi”? Якім чынам? Альбо яны так галасавалі па іншых прычынах?

I.C.: Рада факультэта і Рада ўніверсітэта фармуюцца такім чынам, што абсалютную большасць складаюць “надзейныя” людзі, якія выканаюць любы загад (устаноўку) “зверху”. Сярод прагаласаваўшых супраць мяне на Радзе факультэта, былі тыя, хто зрабіў гэта з задавальненнем і пачуццём выкананага абавязку. Але большасць галасавалі з-за кар’ерных амбіцый, альбо толькі таму, што ім так сказалі зрабіць. Гэта іх асабісты маральны выбар. Пры тайным галасаванні супраць мяне было 15 галасоў чальцоў Рады факультэта, а за – 8. Мая заява аб дапушчаных парушэннях і на гэтай падставе паўторным правядзенні працэдуры конкурса ды галасаванні на Радзе універсітэта была адхіленая. Пры адкрытым галасаванні 68 чальцоў Рады ўніверсітэта выказаліся за адхіленне маёй просьбы, толькі адзін устрымаўся. Шкада, што ў гэта ўцягнутыя і студэнты…

The Bridge-MOCT: Што Вы маеце намер рабіць далей? Ці бачыце магчымасць працягваць даследаванні ў Беларусі?

I.C.: Планаў шмат. Ёсць цікавыя прапановы. Сваю навуковую дзейнасць буду працягваць як самастойна, так і ў рамках супольных праектаў (у тым ліку з замежнымі партнёрамі). Упэўненая, што знайду магчымасць займацца і педагагічнай працай. Больш часу і ўвагі планую аддаваць сваёй сям’і, дзецям. Шкада, што не атрымаецца завершыць даследаванне тэмы “Гарады і мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.”, фінансуемай Міністэрствам адукацыі у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў 2011 – 2015 гг., навуковым кіраўніком якой я была на працягу трох гадоў. Па выніках выканання гэтага праекта ў нас былі планы падрыхтаваць калектыўную манаграфію. Вельмі шкада, што абрываецца мая праца са студэнтамі, у тым ліку і кіраўніцтва іх навуковымі даследаваннямі. Я гэтаму надавала вялікую ўвагу: за апошнія пяць год на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў былі прадстаўленыя чатыры працы, падрыхтаваныя пад маім кіраўніцтвам, і ўсе яны сталі прызёрамі! Але ўсё ж мой настрой аптымістычны. Я глыбока перакананая, што ўсё лепшае ў мяне ды ў маёй краіны яшчэ наперадзе!

Comments are closed.